13 кастрычніка 1996 году выйшаў альбом «Гэта МЫ!» барда Андрэя Мельнікава. Песьні альбома — гэта адлюстраваньне падзей першых гадоў незалежнасьці Беларусі.
Празь некалькі гадоў пасля выхаду альбома песьня \"Гэта МЫ!\" выйшла ў рокавай аранжыроўцы ў выканьні гурта «Новае Неба» з Касяй Камоцкай.